Мужа Домрачавай Б'ёрндалена абрабавалі на шляху ў Пхенчхан

Мужа Домрачавай Б'ёрндалена абрабавалі на шляху ў Пхенчхан

Мужа Дар'і Домрачавай Оле-Эйнара Б'ёрндалена абрабавалі на шляху ў Пхенчхан. Як інфармуе сайт vg.no, біятланіст ляцеў з Мюнхена ў Хельсінкі, адкуль і накіраваўся ў Паўднёвую Карэю, дзе ў пачатку сакавіка пройдзе 7-ы этап Кубка свету па біятлоне. Падчас пералёту зніклі новыя лыжныя акуляры, налобны ліхтар, бесправадны дынамік і лазерны апарат для лячэбных працэдур.

Да таго ж фінскія мытнікі затрымалі вінтоўку Б'ёрндалена і 15 пар лыжаў. Яны знайшлі нейкую вадкасць у чахле для вінтоўкі і зрабілі праверку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі