Мужа і жонку сёмы раз асудзілі за экстрэмізм у асабістай перапісцы

Мужа і жонку сёмы раз асудзілі за экстрэмізм у асабістай перапісцы

У Мінску мужа і жонку асудзілі сёмы раз запар — за экстрэмізм у асабістай перапісцы. Сяргей Крупеніч і Анастасія Крупеніч-Кандрацьева правядуць у нечалавечых умовах ізалятара на Акрэсціна амаль па 100 дзён, піша reform.by.

Сяргей і Анастасія сядзяць на Акрэсціна ўжо шэсць тэрмінаў — 84 дні. З ізалятара іх не выпускаюць, бо напрыканцы кожнага тэрміну судзяць яшчэ раз. Кожны суд адбываецца па адным і тым жа артыкуле — 19.11 КаАП, распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. "Распаўсюдам" у судзе лічаць тое, што муж з жонкай перасылалі адзін аднаму посты з тэлеграм-каналаў, якія ўлады Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі".

11 кастрычніка суд Ленінскага раёна Мінска прызначыў Анастасіі 14 сутак арышту, а Сяргею — 15 сутак. Агулам ён правядзе за кратамі 99 сутак, яна — 98.

Мужа і жонку сёмы раз асудзілі за экстрэмізм у асабістай перапісцы
Анастасія Крупеніч-Кандрацьева пасля затрымання / Скрыншот з відэа

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі