Мужчына ў Чавусах захрас у транспарцёры сушыльнага комплексу
19 верасня ў 16:22 у Чавусах дапамога ратавальнікаў спатрэбілася мужчыну, які захрас у сушыльным комплексе, паведамляе прэс-служба МНС.
Здарэнне адбылося ў комплексе па сушцы драўніны на вуліцы Івуценкі. Мужчына займаўся планавым рамонтам абсталявання.
На месцы выкліку супрацоўнікі МНС выявілі, што аператару комплексу заціснула ногі ў транспарцёры. Яго дэблакавалі з дапамогай спецыяльнага інструмента і бензарэза.
Пасля агляду пацярпелага шпіталізавалі ў раённую лякарню з пераломамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.