Мужчынскую індывідуальную гонку ў Эстэрсундзе выйграў немец Арнд Пайфер

Мужчынскую індывідуальную гонку ў Эстэрсундзе выйграў немец Арнд Пайфер

У мужчынскай індывідуальнай гонцы на 20 км на чэмпіянаце свету ў шведскім Эстэрсундзе перамогу атрымаў нямецкі біятланіст Арнд Пайфер.

На чатырох агнявых рубяжах Пайфер ні разу не прамахнуўся, дыстанцыю ён адолеў за 52 хвіліны 42,4 секунду. Другі вынік паказаў балгарын Уладзімір Іліеў, які зрабіў адзін промах і саступіў пераможцу 1 хвіліну 8,07 секунды. Трэцяе месца заняў нарвежац Тар'е Бё, які адстаў ад Пайфера на 1 хвіліну 9,1 секунды, зрабіўшы адзін промах. 

Сярод беларускіх біятланістаў найлепшы вынік паказаў Уладзімір Чапелін, які з двума промахамі заняў 15-е месца. Раман Ялётнаў паказаў 33-і вынік, Сяргей Бачарнікаў заняў 49-е месца, Антон Смольскі — 58-е.

14 сакавіка на чэмпіянаце свету па біятлоне пройдзе адзіночная змяшаная эстафета. Яна пачнецца ў 19:10. Жывую трансляцыю пакажа тэлеканал "Беларусь 5".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі