Мужчыну ў гідракасцюме і маскхалаце злавілі ўначы каля літоўскай мяжы

Мужчыну ў гідракасцюме і маскхалаце злавілі ўначы каля літоўскай мяжы

Лідскія памежнікі затрымалі за 50 метраў ад беларуска-літоўскай мяжы мужчыну без дакументаў, затое ў гідракасцюме і маскхалаце, паведамляе прэс-служба Памежнага камітэта.

Здарэнне адбылося каля 4-й гадзіны 24 лютага. Нарад заставы "Драбішуны" знайшоў каля мяжы тры скрынкі з таварамі падакцызнай групы. Пры аглядзе мясцовасці памежнікі знайшлі яшчэ тры скрынкі з такімі ж таварамі. А ў кустах сядзеў мужчына ў спецыяльнай вопратцы. 

Выявілася, што гэта 39-гадовы жыхар Гродзенскай вобласці. Мужчына заявіў, што ніякай супрацьпраўнай дзейнасцю не займаўся. Але мэту свайго знаходжання каля мяжы ён патлумачыць адмовіўся.

На мужчыну склалі адміністрацыйны пратакол за парушэнне памежнага рэжыму. За знаходжанне ў памежнай зоне без дакументаў яму могуць даць штраф — да 1350 рублёў (50 базавых велічыняў).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі