"Мы можам спыніць вайну, калі аддамо Расіі Данбас і Крым" — Зяленскі
Вайна ва Украіне
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў інтэрв'ю Fox News выказаўся наконт прапаноў пра мірныя перамовы з РФ (у тым ліку і экс-прэзідэнта ЗША Дональда Трампа).
"Мы можам спыніць вайну, калі аддамо Расіі Данбас і Крым, — кажа Зяленскі. — Я думаю, наша краіна не будзе гатовая да такога мірнага плану. Гэта не мірны план".
Украінскі прэзідэнт выказаў надзею на дапамогу Кангрэса ЗША яго краіне. "Я спадзяюся, што Злучаныя Штаты будуць з намі ў барацьбе з расійскім тэрарызмам", — сказаў ён.
Уладзімір Зяленскі ў інтэрв'ю заявіў, што гатовы сустрэцца з Трампам і абмеркаваць яго прапановы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.