Мы мусім і надалей падтрымліваць беларусаў — Еўракамісія

ЕС абяцае падтрымліваць памкненні беларусаў/ Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
ЕС абяцае падтрымліваць памкненні беларусаў/ Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Прадэманстраваная беларускім народам прыхільнасць да свабоды і дэмакратыі з'яўляецца крыніцай вялікага натхнення. Пра гэта гаворыцца ў заяве Еўракамісіі, якую еўракамісар па гуманітарнай дапамозе і кіраванні крызіснымі сітуацыямі Янэз Ленарчыч прадставіў на сесіі Еўрапарламента.

"Наш абавязак — працягваць падтрымліваць іх памкненне да рэалізацыі правоў, вяршэнства закона, свабодных і справядлівых выбараў, рэальнай незалежнасці",цытуе яго словы @pozirkonline.

У дакуменце канстатуецца, што рэпрэсіі ў нашай краіне ўзмацняюцца. Ленарчыч заявіў, што ЕС "працягне адстойваць павагу да правоў чалавека ў Беларусі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі