"Мы не адвернемся": што Ліз Трас казала пра Беларусь
Аляксандр Лукашэнка, Ліз Трас і Святлана Ціханоўская / калаж Еўрарадыё
Ліз Трас абраная кіраўніцай Кансерватыўнай партыі Вялікабрытаніі і ўзначаліць урад краіны — фармальна гэта ёй павінна прапанаваць зрабіць каралева. Трас вядомая як "ястраб" у знешняй палітыцы — у тым ліку па сваёй жорсткай пазіцыі ў дачыненні да Крамля і неабходнасці і далей падтрымліваць Украіну. Еўрарадыё ўспамінае, што спадарыня Трас казала пра Беларусь.
Пра свабоду і рэпрэсіі
Трас узначаліла МЗС Вялікабрытаніі ў 2021-м, гэта значыць непасрэдна ў пачатак вострага палітычнага крызісу ў Беларусі высокіх пасад яна не займала. Але адразу пасля прызначэння "беларускую праблему" бокам не абыходзіла.
"У адрозненне ад сваіх дэспатычных кіраўнікоў беларусы — сапраўдныя дэмакраты. Зноў і зноў мы бачым, як простыя грамадзяне рызыкуюць усім, каб адстойваць свае правы і падтрымліваць полымя свабоды. Як сказаў старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец: "Сёння нас закон не абараняе. Сёння мы абараняем закон", — пісала Трас у артыкуле для The Sunday Telegraph 14 лістапада 2021-га.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.