"Мы зрабілі сістэме даволі балюча" — Апейкін пра завочны прысуд
Аляксандр Апейкін / Еўрарадыё
Дырэктар Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандр Апейкін пракаментаваў Радыё Свабода завочны прысуд, агучаны 26 снежня ў Мінску — 12 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму (Аляксандра Герасіменя атрымала 12 гадоў калоніі агульнага рэжыму). Ён кажа, што для яго ён быў цалкам чаканы.
"Было зразумела і відавочна, што мы зрабілі сістэме даволі балюча, — гаворыць Апейкін. — Сістэма цяпер нервуецца, сістэма перажывае... Сістэма, якая генеруе такія прысуды, адчувае поўную няўпэўненасць у сабе. Насамрэч ва ўлады ўсё вельмі дрэнна. Трымацца ўлада можа толькі на рэпрэсіях, больш у яе няма ніякіх падмуркаў".
Што тычыцца маёмасці, канфіскаванай на карысць дзяржавы, Аляксандр Апейкін кажа, што ў яго забралі нейкія дробязі кшталту тэлефонаў — буйной нерухомасці ў яго не было.
Апейкін і Герасіменя былі завочна асуджаны ў Беларусі за дзейнасць у Беларускім фондзе спартыўнай салідарнасці, заклікі да санкцый.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.