"Завочна вы мяне можаце нават расстраляць!" — Герасіменя

Аляксандра Герасіменя / https://www.facebook.com/aleksandra.herasimenia
Аляксандра Герасіменя / https://www.facebook.com/aleksandra.herasimenia

Славутая беларуская спартсменка Аляксандра Герасіменя адрэагавала на завочны прысуд — на радзіме яе асудзілі на 12 гадоў калоніі агульнага рэжыму. "Пачыталі прысуд, пасмяяліся і працягнулі далей святкаваць,піша яна ў Facebook. — Як гаворыцца, завочна вы мяне можаце нават расстраляць!)".

Першы завочны прысуд быў агучаны ў Мінску 26 снежня. За дзейнасць у Беларускім фондзе спартыўнай салідарнасці, заклікі да санкцый былі асуджаны Аляксандра Герасіменя і Аляксандр Апейкін (ён завочна атрымаў 12 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму). У Герасімені арыштавалі кватэру, грошы на рахунках, аўтамабіль Land Rover, мабільныя тэлефоны, машынамесца, халадзільнік, акустычную сістэму.

Аляксандра Герасіменя — трохразовая прызёрка Алімпійскіх гульняў у плаванні. Спартыўную кар'еру яна скончыла ў 2019-м, у 2020 годзе падтрымала мірныя пратэсты ў Беларусі. Была вымушана выехаць за мяжу, увайшла ў Свабоднае аб'яднанне спартсменаў Беларусі, ачольвала Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці (пакінула яго вясной 2022-га з-за "рознагалоссяў"). Вясной 2021-га на Аляксандру Герасіменю і Аляксандра Апейкіна ў Беларусі пачалі крымінальную справу. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі