Мядзведзеў абверг паведамленні пра зніжку на газ для Беларусі

Мядзведзеў абверг паведамленні пра зніжку на газ для Беларусі

Прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў абверг інфармацыю пра зніжку на газ для Беларусі. Па словах чыноўніка, кошт на газ застанецца ранейшым і будзе разлічвацца па дзеючай формуле. Мядзведзеў дадаў, што ніякіх карэкціровак не прадугледжана. 

На другую палову 10 кастрычніка запланаваныя тэлефонныя перамовы паміж расійскім і беларускім прэм'ерамі, паведамляе Lenta.ru.

Раніцай 10 кастрычніка віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка паведаміў, што кошт на расійскі газ для Беларусі будзе істотна зніжаны. Неўзабаве і Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Масква і Мінск урэгулявалі нафтагазавую спрэчку.

Да гэтага Беларусь у аднабаковым парадку 1,5 разы падвысіла тарыфы на транзіт расійскай нафты праз сваю тэрыторыю.

У верасні Расія і Беларусь не змаглі дамовіцца пра кошт на газ. Рознагалоссі ўзніклі ў пачатку года, калі прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў заявіў, што "справядлівы кошт" тысячы кубаметраў газу — $80, а не $132.

З таго часу Беларусь плаціла за газ менш, чым хацела атрымліваць Расія. Сёння расіяне кажуць пра доўг за пастаўлены газ за першае паўгоддзе ў $270 млн.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі