Мядзведзеў паказаў, што ў Чалпон-Аце Румас быў самы высокі сярод прэм'ераў
У Кыргызстане прайшло пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета. Прэм'ер-міністры Беларусі, Кыргызстана, Казахстана, Арменіі, Расіі сабраліся ў Чалпон-Аце на беразе возера Ісык-Куль. Расійскі прэм'ер Дзмітрый Мядзведзеў на сваёй старонцы ў Facebook, а таксама ў Twitter выклаў фотаздымкі з мерапрыемства. На іх відаць, што кіраўнік беларускага ўраду Сяргей Румас — самы высокі сярод іншых прэм'ераў.
twitter.com/MedvedevRussia, ria.ru