Мясцовыя выбары ва Украіне пройдуць без Данецка і Луганска

Вярхоўная Рада Украіны прыняла ў другім чытанні і ў цэлым закон аб мясцовых выбарах. Як перадае УНІАН, за гэтае рашэнне прагаласавалі 257 народных дэпутатаў з 320, зарэгістраваных у сесійнай зале. Выбары прызначаныя на 25 кастрычніка 2015 года.

Паведамляецца, што мясцовыя выбары не будуць праводзіцца на тэрыторыі Крыма, а таксама ў Данецкай і Луганскай абласцях Украіны — "у сувязі з ажыццяўленнем Расійскай Федэрацыяй часовай акупацыі і ўзброенай агрэсіі супраць Украіны і немагчымасцю забеспячэння захавання стандартаў АБСЕ па правядзенні выбараў".

Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі