Мясніковіч раптоўна сустрэўся з Мядзведзевым у Сочы

У ёй паўдзельнічалі таксама віцэ-прэм'ер расійскага ўраду Аркадзь Дварковіч і кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Андрэй Кабякоў.

"Рады нашай чарговай сустрэчы, яны звычайна бываюць насычанымі, — цытуе словы прэм'ер-міністра Расіі Дзмітрыя Мядзведзева РІА "Новости". — Пагаворым аб бягучым парадку дня, пагаворым пра стан эканомік, пра інвестыцыйныя планы. Усё тое, што мы з вамі звычайна абмяркоўваем".

Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч падзякаваў Мядзведзеву за арганізацыю сустрэчы. Ён адзначыў, што ў Беларусі працягваецца работа па падрыхтоўцы бюджэту. "І ў гэтым плане, вядома, пытанні звязаны з працай у новых умовах, якія вызначаны дамовай аб Еўразійскім эканамічным саюзе. Таму... у нас у парламенце не сышліся гэтыя пытанні разам", — сказаў Мясніковіч. Ён дадаў, што чарговае абмеркаванне ў парламенце прызначанае на чацвер.

Як вядома, гаворка ідзе пра наступствы для беларускай эканомікі з-за падатковага манеўра Расіі ў нафтавай галіне (страты ацэньваюцца ў 1 млрд долараў). Беларускія ўлады спадзяюцца на саступкі Расіі і, не вырашыўшы гэтае пытанне, не спяшаюцца ратыфікаваць дамову аб Еўрапейскім эканамічным саюзе.

Дзмітрый Мядзведзеў адзначыў, што "цяжкая работа па падрыхтоўцы бюджэта ў Расіі ўжо закончана", і выказаў надзею, што ва ўрадзе Беларусі таксама "ўсё пройдзе ў штатным рэжыме". Яго словы могуць азначаць, што атрымаць нейкія саступкі ў бліжэйшай перспектыве беларускаму боку не ўдасца.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі