Мытнікі не даследавалі, колькі беларусаў ездзяць у ЕС і што адтуль возяць

Мытны камітэт не праводзіў даследаванняў, колькі беларусаў ездзяць за мяжу і што адтуль возяць. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні камітэта Сяргей Барысюк, адказваючы на пытанні пра магчымае ўвядзенне пошліны на выезд у 100 долараў з чалавека.

“Цяпер ідзе бурлівае абмеркаванне гэтай тэмы. Магчыма, насамрэч ёсць сэнс правесці сур’ёзныя маркетынгавыя даследаванні”, — адзначае ён і кажа, што ў асноўным з краін ЕС беларусы вязуць тэкстыльныя вырабы. Жыхары памежных рэгіёнаў часта набываюць у Еўрасаюзе бытавую тэхніку, будаўнічыя інструменты, пакрышкі для аўтамабіляў, мабільныя тэлефоны.

Аднак дакладнае даследаванне на гэту тэму не праводзілася. Цяпер статыстычныя дадзеныя даступныя толькі для унутранага карыстання — гэта так званая “спецыяльная статыстыка”. Невядома нават, колькі дакладна беларусаў ездзіць у краіны ЕС. Існуе толькі агульная для ўсіх межаў Беларусі лічба — грамадзяне Беларусі перасякалі дзяржаўную мяжу за апошнія восем месяцаў 12 мільёнаў разоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі