МЗС адказаў Карлу Більту пра будучы шлях Беларусі

Былы міністр замежных справаў Швецыі Карл Більт, які наведаў з візітам Мінск, апублікаваў у сваім твітэры фота, зробленае, па ўсяму відаць, з вакна гатэлю “Еўропа”. Фота суправаджалася запісам:

“Куды Беларусь насамрэч збіраецца ісці? Спрабую знайсці адказ на сустрэчах у Мінску. Нялёгкая сітуацыя”.

Праз некаторы час у афіцыйным акаўнце беларускага МЗС з’явіўся адкаў шведскаму палітыку: “Перакрыжаванне вуліц Леніна і Інтэрнацыянальнай, фота зробленае з гатэлю “Еўропа”, размешчаным на плошчы Свабоды. Кажа само за сябе, нібыта”.

Экс-міністр замежных спраў Швецыі Карл Більт знаходзіўся ў Мінску з аднадзённым візітам. Ён прыехаў у складзе дэлегацыі экспертаў з Еўрапейскага савета па міжнародных адносінах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі