МЗС атрымала ўжо больш за 70 заявак на акрэдытацыю замежных журналістаў

МЗС атрымала ўжо больш за 70 заявак на акрэдытацыю замежных журналістаў

Міністэрства замежных спраў атрымала больш за 70 заявак на акрэдытацыю замежных журналістаў ад 15 СМІ. Такую лічбу назваў прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз

Як распавядала Еўрарадыё, 2 кастрычніка МЗС адмяніла акрэдытацыю ўсіх замежных журналістаў. Гэта было звязана з тым, што ведамства распрацавала новае Палажэнне аб акрэдытацыі. 

Прыёём электронных заявак на новую акрэдытацыю пачаўся з панядзелка, 5 кастрычніка. 

"Вядома, у першую чаргу, як і абяцалі, разгледзім раней пададзеныя заяўкі. Пастараемся таксама аператыўна даць магчымасць працаваць хаця б некалькім журналістам розных сусветных СМІ, пакуль разглядаюцца дакументы іх калег. Адназначны прыярытэт на дадзеным этапе таксама будзе аддадзены грамадзянам тых краін, дзе зарэгістравана замежнае медыя", — патлумачыў Анатоль Глаз.

Пры гэтым прэс-сакратар МЗС падкрэсліў, што Беларусь можа дзейнічаць паводле прынцыпу ўзаемнасці ў тых выпадках, дзе ўжываюцца абмежавальныя меры супраць журналістаў беларускіх СМІ. І першы такі прэцэдэнт "ужо магчымы", дадаў ён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі