МЗС Беларусі дапамагае затрыманаму ў Афрыцы бізнесоўцу Аляксандру Зінгману
МЗС Беларусі сочыць за гісторыяй з бізнесоўцам Аляксандрам Зінгманам і стараецца яму дапамагчы.
"Так, вядома, мы ў курсе гэтай сітуацыі, займаемся ёй у рамках аказання консульскага садзейнічання беларускім грамадзянам. Цяпер удакладняем усе акалічнасці, працуем з прадстаўнікамі ўладаў адпаведнай краіны. Калі будзе больш падрабязная інфармацыя, Мы абавязкова яе дамо", — перадае TUT.by словы прэс-сакратара МЗС Анатоля Глаза.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.