МЗС Беларусі пагражае "жорстка адрэагаваць" на дзеянні Літвы
На літоўска-беларускай мяжы
МЗС Беларусі пагражае "жорстка адрэагаваць" на дзеянні Літвы. Напярэдадні літоўскі ўрад ухваліў закрыццё з 1 сакавіка двух кантрольна-прапускных пунктаў на мяжы з РБ — "Лаварышкес" (з беларускага боку — "Катлоўка") і "Райгардас" ("Прывалка").
У Мінску рашэнне Літвы называюць "палітычна матываваным крокам", мэта якога — "штучна стварыць вобраз ворага з суседняй Беларусі". Які менавіта будзе адказ на "вельмі недружалюбныя дзеянні Вільні", у МЗС РБ не ўдакладняюць.
Літва пакіне на мяжы з Беларуссю дзейнымі толькі два прапускныя пункты — Мядзінінкай ("Каменны Лог") і Шальчынінкай ("Беняконі"). Але і там з вясны 2024-га абмяжуюць рух пешаходаў і раварыстаў. Уводзяцца і іншыя абмежаванні. напрыклад, паступова будзе змяншацца колькасць дазволаў на перавозку пасажыраў на аўтобусах паміж краінамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.