МЗС ФРГ лічыць, што ўцекачы павінны вярнуцца да сябе дадому

Мігранты на беларуска-польскай мяжы / ДПК​
Мігранты на беларуска-польскай мяжы / ДПК​

Мігранты, якія знаходзяцца ў цяперашні час на беларуска-польскай мяжы, павінны вярнуцца ў краіны, адкуль яны прыехалі, паведамляе "Інтэрфакс-Захад" са спасылкай на кіраўніка МЗС ФРГ Хайка Мааса.

Кіраўнік Міністэрства замежных спраў ФРГ зрабіў гэтую заяву ў панядзелак па выніках пасяджэння кіраўнікоў МЗС краін Еўрасаюза. Маас сказаў, што будзе выступаць за гэтае рашэнне. Ён мяркуе, што краіны, з якіх прыехалі мігранты, павінны "ўзяць на сябе сваю частку адказнасці".

Ацэньваючы сітуацыю на беларуска-польскай мяжы, Маас паведаміў, што яна не паляпшаецца, а становіцца ўсё больш драматычнай.

Раней прэзідэнты Літвы, Латвіі і Эстоніі Гітанас Наўседа, Эгілс Левітс і Алар Карыс у сумесным звароце заявілі, што Беларусь датычная да міграцыйнага крызісу на мяжы краін ЕС. Прэзідэнты трох краін асудзілі дзеянні "рэжыму Аляксандра Лукашэнкі па выкарыстанні мігрантаў у палітычных мэтах" і заклікалі прыцягнуць афіцыйны Мінск да адказнасці за "гандаль людзьмі".

Як паведамляла Еўрарадыё, мігранты ўладкаваліся на тэрыторыі памежнага пераходу "Брузгі-Кузніца", яны разбілі тут намёты і спальнікі, развялі вогнішчы. Паводле ацэнак польскай памежнай службы, колькасць мігрантаў перавышае 3,5 тысяч чалавек. У Дзяржпагранкамітэце Беларусі мяркуюць, што гаворка ідзе пра 2 тысячы мігрантаў.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі