МЗС не кажа, калі для беларусаў знізіцца кошт шэнгенскай візы

МЗС не кажа, калі для беларусаў знізіцца кошт шэнгенскай візы

МЗС Беларусі працягвае перамовы з ЕС па спрашчэнні візавага рэжыму. Пра гэта паведаміў журналістам намеснік міністра Алег Краўчанка на форуме "Еўрапейскі саюз і "Усходняе партнёрства": падыходы да рэгіянальнага супрацоўніцтва". 

Журналісты пацікавіліся, калі будзе падпісанае пагадненне з ЕС, якое дазволіць спрасціць візавы рэжым. Чыноўнік адзначыў, што перамовы на гэты конт яшчэ працягваюцца.  

Краўчанка: "Складана сказаць, шчыра кажучы. Я б тут не даваў ніякіх ацэнак наконт таго, калі гэта можа быць. Перамоўны працэс... У нас гэта залежыць ад усіх зацікаўленых. Дакладна гэтак сама на еўрапейскім баку гэта залежыць ад меркавання ўсіх 28 (усё яшчэ) чальцоў Еўрапейскага саюза, а не толькі ад Еўрапейскай камісіі ці ці Еўрапейскай служба замежных спраў"

Раней кіраўнік дыпламатычнага ведамства Уладзімір Макей заяўляў, што падпісанню гэтага пагаднення замінаюць адна тэхнічная і дзве палітычныя перашкоды. Краўчанка не стаў удакладняць, якія менавіта праблемы меў на ўвазе Макей, спаслаўшыся на перамоўны працэс, які яшчэ працягваецца. 

Праз адсутнасць пагаднення з ЕС беларускія грамадзяне плацяць за шэнгенскую візу 60 еўра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі