МЗС падцвярджае: ЕС дасць грошы на будаўніцтва цэнтраў размяшчэння мігрантаў
Цягам бліжэйшых некалькіх гадоў у Беларусі за грошы Еўрасаюза будуць пабудаваныя некалькі “цэнтраў размяшчэння мігрантаў”. З разлікам на 30-50 чалавек кожны. На гэтыя мэты Еўракамісія выдаткоўвае афіцыйнаму Мінску 7 мільёнаў еўра, паведамляе нямецкая газета Tageszeitung. У беларускім МЗС Еўрарадые гэтую інфармацыю пацвярджаюць.
“Размова ідзе аб сумесным праекце беларускага боку з Прадстаўніцтвам міжнароднай арганізацыі па міграцыі ў Рэспубліцы Беларусь, які рэалізуецца ў межах праекту “Партнёрства дзеля мабільнасці”, ― гаворыць у каментары Еўрарадыё кіраўнік прэс-службы Міністэрства замежных спраў Беларусі Дзмітрый Мірончык.
Па яго словах, праца па будаўніцтве цэнтраў размяшчэння мігрантаў вядзецца ў межах падрыхтоўкі да падпісання нашай краінах Пагаднення аб рэадмісіі з Еўрасаюзам.
У МЗС адзначаюць, што цэнтры размяшчэння мігрантаў нельга называць лагерамі.