МЗС Польшчы: Мы не фінансавалі беларускую апазіцыю перад выбарамі!

Днямі шэраг рэдакцый польскіх СМІ атрымалі карэспандэнцыю польскага МЗС, у якой нібыта гаворыцца пра фінансавую падтрымку беларускай апазіцыі перад прэзідэнцкімі выбарамі. Таксама там гаварылася пра магчымую фінансавую падтрымку ў будучыні аднаго з лідараў беларускай апазіцыі Аляксандра Мілінкевіча. 

Апроч гэтага, у паведамленні гаварылася пра варожае стаўленне польскага знешнепалітычнага ведамства да неафіцыйнага Саюза палякаў у Беларусі ды яго кіраўніцтва. Асаблівая ўвага акцэнтавалася на тым, каб спыніць падтрымку сябра арганізацыі, журналіста Андрэя Пачобута, бо ягоная дзейнасць нібыта супярэчыць інтарэсам дзяржавы. 

Сакратар МЗС Польшчы Марцін Басацкі назваў карэспандэнцыю фальшыўкай і праінфармаваў, што служба бяспекі ўжо занялася высвятленнем гэтай справы. Спадар Басацкі дадаў, што гэтую правакацыю маглі арганізаваць як беларускія, так і расійскія спецслужбы.

Прыкладаецца пераклад артыкула з праўрадавай газеты "Rzeczpospolita":


Фальшыўкі ў польскім Міністэрстве замежных справаў. 

Пётр Касцінскі (Piotr Kościński) Rzeczpospolita
Ананім дасылае дакументы, якія нібыта выкрываюць сапраўдную польскую палітыку ў дачыненні да Беларусі.

"Я хацеў бы расказаць вам пра сваю знаходку, якую са здзіўленнем адкрыў у інтэрнэце. Тое, што я пабачыў, вельмі нагадала апублікаваныя дакументы WikiLeaks. І я высылаю гэта вам", – чытаем.


Першая частка складаецца з кларысаў, г.зн. незашыфраваных (што не азначае, што не сакрэтных) дакументаў, якія былі дасланыя з Міністэрства замежных спраў Польшчы ў  польскія дыпламатычныя пляцоўкі у Беларусі і наадварот. У другой частцы дакумента знаходзіліся заявы аплікантаў на праграму Каліноўскага, а ў трэцяй планаваныя Генеральным консульствам РП у Брэсце выдаткі на мясцовую польскую дыяспару.

Важная нешыфраваная інфармацыя, бо з яе вынікаюць дзве рэчы. Па-першае, кіраўнік польскай дыпламатыі Радаслаў Сікорскі быццам бы выслаў у Мінск chargé d'affaires Вітольду Юрашу дэпешу з рэкамендацыяй ўмешвацца ва ўнутраныя справы Беларусі. Спачатку,  14 лістапада 2010 г., перад выбарамі "трэба выплаціць лідэру арганізацыі "Рух наперад" Уладзіміру Някляеву  80 тысяч еўра са сродкаў амбасады, з мэтай падрыхтоўкі да дэманстрацыі 19 снежня 2010 г. ",  што мае сведчыць пра тое, што дэманстрацыя была арганізаваная за польскія грошы. А пасля выбараў, дэманстрацыі і масавых арыштаў МЗС хацела кіраваць апазыцыяй: "у сувязі з арыштамі лідараў беларускай апазыцыі  неабходна неадкладна актывізаваць супрацу амбасады з Аляксандрам Мілінкевічам. Менавіта ён, праўдападобна, стане кандыдатам на лідарства ў апазіцыіi" (4 студзеня 2011 г.).

Таксама ёсць незашыфраваная інфармацыя датычна варожасці МЗС да незалежнага Саюза палякаў у Беларусі. Да генеральных консулаў у Мінску, Гродне і Брэсце: "звяртаем  (...) увагу на неабходнасць супрацоўнікам Генеральнага консульства ў Брэсце ўстрымацца ад супрацоўніцтва з дзеячамі Саюза палякаў Анжалікай Борыс, Анжалікай Арэхва, Андрэем Пачобутам" (5 студзеня 2011г.; Анжаліка Борыс была кіраўніком Саюза палякаў, Анжаліка Арэхва  – цяперашні кіраўнік, Андрэй Пачобут – кіраўнік Рады).

"У сувязі з дзейнасцю Андрэя Пачобута, у інтарэсах дзяржавы неабходна адмовіцца ад падтрымкі гэтай асобы" (22 снежня 2010 г.). – Гэты матэрыял разасланы ў розныя асяродкі Польшчы.  Гэтае нібыта ліставанне паміж МЗС і пляцоўкамі ў Беларусі з'яўляецца фальшыўкай, такія дакументы ніколі не ствараліся. Служба бяспекі ўжо пачала разбіральніцтва па гэтай справе,   - паведаміў сакратар МЗС Марцін Басацкі.– Гэта без сумневу правакацыя спецыяльных службаў, пра што сведчыць хаця б той факт, што матэрыялы распаўсюдзіў ананім. Пытанне: хто гэта зрабіў? Маглі гэта зрабіць беларускія службы, але і маглі расійскія, - паведаміў Rzeczypospolitej беларускі палітолаг, які захацеў застацца ананімным.

Адзін з лідэраў апазыцыйнай партыі БНФ Вінцук Вячорка ўзгадаў нядаўняе інтэрв’ю Аляксандра Лукашэнкі для "Washington Post". – Лукашэнка хваліў у ім стваральніка  WikiLeaks Джуліяна Асанжа i заявіў, што амерыканцы мусяць болей увагі надаваць ахове гэтай асобы, а не крытыцы наконт парушэння правоў чалавека ў Беларусі.  Неяк дзіўна гэтая пахвала  Асанжа сумяшчаецца з прымяненнем методыкі, - сказаў газэце Рэч Паспалітая Вячорка. Нявыключана, што іншыя часткі перасланых матэрыялаў былі праўдзівыя. Паводле экспертаў, гэта методыка спецслужбаў: праўдзівыя элементы пакета павінныя пацвярджасць праўдзівасць фальшывак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі