МЗС: Удзел Беларусі ў віленскім саміце — ў кампетэнцыі кіраўніка дзяржавы

Запрашэнні на саміт "Усходняга партнёрства" былі перададзеныя віцэ-міністрам замежных спраў Літвы Андрусам Крывасам дыпламатам Беларусі, Арменіі, Азербайджана, Грузіі, Малдовы і Украіны. Іх падпісалі прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ, прэзідэнт Еўрасаюза Герман ван Рампей і старшыня Еўракамісіі Жазэ Мануэл Барозу. Імя кіраўніка Беларусі ў дакуменце няма, паколькі запрашэнні выдаваліся дзяржавам, а не асобам.

"Мы пацвярджаем факт атрымання афіцыйнага запрашэння на саміт "Усходняга партнёрства", які адбудзецца ў Вільнюсе, — цытуе словы прэс-сакратара Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэя Савіных БЕЛТА. — Дадзенае запрашэнне ідэнтычна як па змесце, так і па працэдуры ўручэння запрашэнням, якія былі перададзеныя іншым краінам-партнёрам "Усходняга партнёрства". Для нас гэта прынцыповае пытанне, паколькі Беларусь заўсёды прытрымлівалася пазіцыі аб неабходнасці раўнапраўнага падыходу да ўзаемадзеяння ў рамках "Усходняга партнёрства". Цяпер пытанне ўдзелу Беларусі ў будучым саміце знаходзіцца ў кампетэнцыі кіраўніка беларускай дзяржавы".

Нагадаем, саміт пройдзе ў Вільні 28-29 лістапада.

Якаўлеўскі: Напярэдадні віленскага саміта чакаю сюрпрызаў з боку Лукашэнкі

Што перашкаджае Лукашэнку самому запрасіць сябе на саміт у Вільню?
 

Фота — ria.ru


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі