МЗС Украіны адклікае пасла ў Беларусі для кансультацый

Ігар Кізім / З архіву Еўрарадыё
Ігар Кізім / З архіву Еўрарадыё

МЗС Украіны асудзіла сустрэчу Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніком так званай "ДНР" Дзянісам Пушыліным, якая адбылася ў Мінску напярэдадні. Яе ацэньваюць "як спробу легітымізацыі гэтага прадстаўніка расійскай акупацыйнай адміністрацыі ў Данецку".

"Лічым сустрэчу з прадстаўніком расійскай акупацыйнай адміністрацыі, які хаваецца ад украінскага следства за ўчыненне цяжкіх злачынстваў і знаходзіцца пад украінскімі і міжнароднымі санкцыямі, чарговым і абуральным недружалюбным актам з боку Рэспублікі Беларусь, накіраваным на падтрымку дзяржавы-агрэсара РФ", заявіла ўкраінскае знешнепалітычнае ведамства.

У гэтай сітуацыі МЗС Украіны адклікае для кансультацый пасла ў РБ Ігара Кізіма.

Афіцыйны Кіеў падкрэслівае, што "Мінск павінен устрымлівацца ад такіх дэструктыўных крокаў і спыніць падтрымку агрэсіўнай вайны Расіі супраць Украіны".

МЗС Украіны адклікае пасла ў Беларусі для кансультацый

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі