МЗС яшчэ не прадумаў меры ў адказ на візавыя санкцыі
“Калі ідэя гэтых мер з'явіцца, мне паведамяць, і я гэтую інфармацыю абнародую”, – паведаміў Еўрарадыё прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных.
Нагадаем, беларускі МЗС паабяцаў увесці “адэкватныя меры на рашэнне ЕС і ЗША”.
“У гэты момант нашы эксперты самым пільным чынам аналізуюць і ацэньваюць змест мер, прынятых ЕС і ЗША... На гэтай аснове прадумваюцца магчымыя крокі ў адказ. Яны будуць зробленыя з ясным разуменнем таго, што Беларусь не хоча рухацца па дарозе негатыўных і канфрантацыйных сцэнароў”, – заяўляў Андрэй Савіных неўзабаве пасля абвяшчэння санкцый з боку ЕС і ЗША.