На 10 сутак арыштавалі адміна суполкі VK, дзе нахвальвалі сілавікоў

У Беларусі асудзілі адміна пабліка, дзе аплёўвалі апазіцыю і праваабаронцаў / twitter.com/viasna96
У Беларусі асудзілі адміна пабліка, дзе аплёўвалі апазіцыю і праваабаронцаў / twitter.com/viasna96

10 сутак арышту прысудзілі адміністратарцы суполкі "Беларуская турма" ў сацсетцы "ВКонтакте", паведамляюць правабаронцы.

Таксама суд Глыбоцкага раёна пастанавіў канфіскаваць і прадметы адміністрацыйнага правапарушэння. Працэс над ёй прайшоў 5 чэрвеня.

Адміністратарка выступала пад псеўданімам "Алёна Алёнкіна". Па звестках праваабаронцаў, напярэдадні выходных у яе правялі ператрус міліцыянты з Віцебска. Да суда жанчына знаходзілася ў ІЧУ.

Яе абвінавацілі "прапаганду злодзейскага свету", а таксама перапост інфармацыі з тэлеграм-каналаў, якія ў Беларусі прызнаныя "экстрэмісцкімі".

Праваабаронцы звяртаюць увагу, што паблік "Беларуская турма" афіляваны з псеўда-праваабаронцай Аленай Красоўскай, якая цяпер працуе ў афіцыёзным выданні "СБ. Беларусь сегодня". У гэтым пабліку пастаянна палівалі брудам прадстаўнікоў апазіцыі і праваабаронцаў. Асабліва заўзята вялася барацьба з рухам "Маці-328", які стварылі сваякі людзей, асуджаных за нарказлачынствы. Аўтары пабліка пастаянна нахвальвалі сілавікоў і існуючы рэжым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі