На 117-м годзе жыцця памерла доўгажыхарка з Кнігі рэкордаў Гінеса

На 117-м годзе жыцця памерла доўгажыхарка з Кнігі рэкордаў Гінеса

У Брукліне на 117-м годзе жыцця памерла доўгажыхарка з Кнігі рэкордаў Гінеса Сузана Мушат Джонс. Яна нарадзілася ў 1899 годзе ў штаце Алабама і жыла ў трох стагоддзях — XIX, XX і XXI.

Як інфармуе ВВС, жанчына памерла ў доме састарэлых. У траўні яна цяжка хварэла.  

Сузана Мушат Джонс была афіцыйна ўключаная ў Кнігу рэкордаў Гінеса пасля смерці ў мінулым годзе японкі Місао Акавы ва ўзросце 117 гадоў. На сённяшні дзень галоўнай доўгажыхаркай стала італьянка Эма Марана, ёй 116 гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі