На 16 жніўня ў Беларусі абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі

На 16 жніўня ў Беларусі абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі

У аўторак, 16 жніўня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.

Месцамі па краіне, а ўдзень па захадзе на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер будзе ўсходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. 

Уначы тэрмометры пакажуць 15-21 цяпла. Удзень чакаецца +26...+31. У сувязі з высокай тэмпературай паветра сіноптыкі абвясцілі на аўторак жоўты ўзровень небяспекі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі