На 17 лістапада ў Беларусі прагназуюць мокры снег
На 17 лістапада прагназуюць мокры снег / pixabay.com
У чацвер, 17 лістапада, у Беларусі чакаецца воблачнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Уначы месцамі, а ўдзень у многіх раёнах краіны пройдзе невялікі снег, мокры снег. На асобных участках дарог прагназуецца галалёдзіца — сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі. Вецер будзе паўночны, паўночна-ўсходні ўмераны, месцамі парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць ад 0 па поўдні да 8 градусаў марозу па поўначы. А ўдзень чакаецца -4...+2.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.