На 18 жніўня сіноптыкі абвясцілі ў Беларусі аранжавы ўзровень небяспекі
У чацвер, 18 жніўня, у Беларусі чакаецца невялікая воблачнасць. Будзе пераважна без ападкаў, паведамляе Белгідрамет.
Уначы і зранку месцамі будзе згушчацца слабы туман. Вецер прагназуецца паўночна-ўсходні, усходні слабы да ўмеранага.
Уначы тэрмометры пакажуць 15-20 вышэй за нуль, удзень паветра прагрэецца да +27...+32. У сувязі з гэтым сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.