На 75-годдзе Зянона Пазняка з'явіліся цішоткі з яго партрэтам (фота)

На 75-годдзе Зянона Пазняка з'явіліся цішоткі з яго партрэтам (фота)

На 75-годдзе вядомага беларускага палітыка, навукоўца і літаратара Зянона Пазняка з'явіліся цішоткі з яго партрэтам. На ёй вядомая цытата: "З Бацькаўшчынай — як з каханай, добра быць разам, ісьці па яе дарогах, ляцець, каб убачыць усю". Такім чынам Пазняка павіншавала крама symbal.by.

Зянон Пазняк быў лідарам Апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце Беларусі 12-га склікання. Пры яго непасрэдным удзеле 25 жніўня 1991 года наша краіна аднавіла сваю незалежнасць. У 1994-м Пазняк прайграў прэзідэнцкія выбары Лукашэнку. З 1996 года ён знаходзіцца на эміграцыі, кіруе Кансерватыўна-хрысціянскай партыяй БНФ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі