На абласны этап "Міс Беларусь" у Віцебску прыйшло больш за 30 дзяўчат

Абласны этап конкурсу "Міс Беларусь" у Віцебску / vitvesti.by​
Абласны этап конкурсу "Міс Беларусь" у Віцебску / vitvesti.by​

Больш за 30 дзяўчат узяло ўдзел у абласным этапе конкурсу "Міс Беларусь" у Віцебску, паведамляюць "Віцебскія весці".

Выданне публікуе фотарэпартаж, але не прыводзіць ніякіх падрабязнасцяў. Толькі тое, што "сярод прыгажунь ёсць валейбалісткі, легкаатлеткі, у некаторых удзельніц кастынгу ёсць музычная адукацыя", таму яны "з задавальненнем дэманстравалі вакальныя здольнасці і танцавалі".

На областной этап "Мисс Беларусь" в Витебске пришли более 30 девушек
На областной этап "Мисс Беларусь" в Витебске пришли более 30 девушек

На фота — некалькі дэфіле і журы. Дзяўчат ацэньвалі пераважна мужчыны ў касцюмах — у тым ліку намеснік старшыні гарвыканкама Віктар Глушын і начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама Дзмітрый Хома.

На областной этап "Мисс Беларусь" в Витебске пришли более 30 девушек

Гарадскія этапы конкурсу ў шэрагу гарадоў сёлета не выклікалі вялікага ажыятажу сярод дзяўчат. Спачатку ў Брэсце на адбор прыйшла толькі адна 20-гадовая Марыя Куляшова. Затым такая ж гісторыя паўтарылася ў Наваполацку.  Праўда, потым у дзяржаўнай газеце ўдакладнілі, што ўдзельнічаць у наступным этапе будуць усё ж такі дзве дзяўчыны з Наваполацка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі