"На адну такую краіну, можа, нам столькі не трэба банкаў" — Лукашэнка

Лукашэнка ўстурбаваўся колькасцю банкаў

Лукашэнка ўстурбаваўся колькасцю банкаў / прэс-служба Лукашэнкі

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ў Беларусі зашмат банкаў. Пра гэта ён заявіў 4 красавіка, прызначаючы новага кіраўніка "Банка развіцця", якім стаў Сяргей Сталярчук.

Яму даручана правесці аптымізацыю банкаў. Па словах Лукашэнкі, банкі адцягваюць спецыялістаў з іншых сфераў эканомікі: "У нас не хапае дзесьці там людзей. У АПК і іншае. А на адну такую краіну, можа, нам столькі не трэба банкаў, каб адцягваліся спецыялісты. Гэта класныя спецыялісты, фінансісты".

Звяртаючыся да першага намесніка кіраўніка сваё адміністрацыі Максіма Рыжанкова, Лукашэнка даручыў яму сур'ёзна папрацаваць з банкаўскай сістэмай: "Ну навошта нам у Беларусі, дзе ўвогуле фінансавая сістэма ўстойлівая і дысцыплінаваная, рэсурсаў лішніх няма, мора гэтых рэсурсаў няма, залішняя канкурэнцыя".

Дарэчы, на нарадзе 28 сакавіка Лукашэнка заявіў кіраўніку Нацбанка Паўлу Калауру, што гэтае ведамства "па-за кантролем быць не можа", і паабяцаў узмацніць кантроль "у фінансава-эканамічным блоку".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі