Raiffeisen Bank прадае інвестару з ААЭ сваю долю ў "Прыёрбанку"

Raiffeisen Bank

Raiffeisen Bank / Reuters

Аўстрыйская група Raiffeisen Bank International (RBI) хоча пакінуць Беларусь. Сваю долю ў беларускім "Прыёрбанку" і даччыных кампаніях RBI плануе прадаць інвестару з Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, паведамляе прэс-служба "Прыёрбанка".

RBI прадае 87,74% сваіх акцый кампаніі Soven 1 Holding Limited. Паводле разлікаў аўстрыйскай групы, гэтае пагадненне можа прынесці ёй страты прыкладна ў 225 мільёнаў еўра. Гэта звязана з розніцай у кошце пакупкі і балансавага кошту капіталу беларускага "Прыёрбанку".

У красавіку 2023-га ў СМІ з'яўлялася інфармацыя, быццам "Прыёрбанк" можа перайсці пад расійскі "Сбербанк". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі