Украіна прызнала аўстрыйскі Raiffeisen Bank спонсарам вайны

Будынак Raiffeisen Bank International у Вене / Reuters 
Будынак Raiffeisen Bank International у Вене / Reuters 

Нацыянальнае антыкарупцыйнае агенцтва Украіны ўнесла банкаўскую групу Raiffeisen Bank International у пералік міжнародных спонсараў вайны. Падставай зрабілася тое, што банк працягнуў працаваць у Расіі і пасля пачатку поўнамаштабнай вайны. У Кіеве адзначаюць, што пасля сыходу з РФ іншых замежных банкаў RBI скарыстаўся сітуацыяй і зрабіўся, па сутнасці, адным з галоўных каналаў, які дае расіянам магчымасць праводзіць аперацыі ў доларах і еўра.

У выніку летась банк атрымаў у Расіі рэкордны прыбытак, а яго плацяжы ў расійскі бюджэт амаль у 5 разоў перавысілі даваенны ўзровень. Актывы ў Raiffeisen Bank International ёсць і ў Беларусі — ён кантралюе «Прыёрбанк».

Незадаволены прысутнасцю RBI ў Расіі і Еўрапейскі цэнтрабанк. Гаворка пакуль не ідзе пра прамое патрабаванне сысці з Расіі, але ЕЦБ хацеў бы бачыць планы Raiffeisen Bank International па спыненні працы ў РФ. Пра гэта піша Reuters.

Нагадаем, раней у аўстрыйскай прэсе з'явіліся публікацыі пра магчымы абмен актывамі паміж Raiffeisen Bank International і расійскім "Сбер". Угода мяркуе, што аўстрыйская кампанія атрымае актывы Sberbank Europe, а Расейская — актывы RBI ў РФ. Абмяркоўваецца і магчымасць перадачы "Сберу" беларускага актыву, гэта значыць "Прыёрбанка".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі