На акцыях 2 лістапада ў Мінску затрымана 25 чалавек

На акцыях 2 лістапада ў Мінску затрымана 25 чалавек

Акцыі пратэсту 2 лістапада праходзілі ў розных раёнах Мінска. Як паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама, ланцугі салідарнасці стаялі ўздоўж праезнай часткі на вул. К. Лібкнехта, Ленінградскай, Захарава ды іншых месцах.

Марш пенсіянераў, які прайшоў ад плошчы Незалежнасці да плошчы Якуба Коласа, міліцыя ацаніла ў 2300 удзельнікаў. У акцыі медыкаў у падтрымку адлічаных студэнтаў БДМУ, па падліках міліцыі, удзельнічалі 25 чалавек.

Агулам міліцыянты налічылі ў сталіцы каля 2400 удзельнікаў вулічных акцыяў. Былі затрыманыя 25 чалавек. 

Дарэчы, сёння ідуць суды над некаторымі затрыманымі. Па 15 сутак арышту атрымалі ўдзельнікі марша медыкаў — тэрапеўт Станіслаў Салавей і неўролаг РНПЦ неўралогіі і неўрахірургіі Руслан Бадамшын.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі