На архітэктурна-будаўнічай радзе раскрытыкавалі новы выгляд "Газпрам цэнтра"
Новыя рэндары комплексу "Газпрам цэнтр"
Гарадская архітэктурна-горадабудаўнічая рада Мінска разгледзеў абноўленую канцэпцыю "Газпрам цэнтра" на праспекце Незалежнасці.
Будаўніцтва комплекса пачалі ў 2015 годзе. Дзеля яго знеслі аўтавакзал "Маскоўскі". Будоўля некалькі разоў "замарожвалася", а тэрміны здачы — пераносіліся.
Будаўніцтва аднавілася ўвосень 2023-га пасля кансервацыі. Работы ішлі на галоўным вышынным будынку, аблічча якога захавалася. Паралельна заказчык адмовіўся ад будаўніцтва аднаго адміністрацыйнага аб'екта, а таксама ад асобных будынкаў дзіцячага і медыцынскага цэнтраў. Тры астатнія карпусы сталі ніжэйшымі на два-тры паверхі, пішуць "Мінск-Навіны".
Пры гэтым заказчык запэўнівае, што ў комплексе застануцца ўсе запланаваныя функцыі. Будынак, задуманы пад гатэль, часткова дэмантуюць. У яго двух падземных і двух наземных паверхах размесціцца медыка-аднаўленчы цэнтр з дыягнастычным і кансультацыйным аддзяленнямі. Таксама там будуць універсальная і трэнажорная залы, басейны. Гатэльныя нумару і бізнес-апартаменты зробяць у адным з трох будынкаў вакол галоўнага гмаху. Агульная плошча комплексу скарацілася з 263 тысяч да 200 тысяч кв.м.
На горадабудаўнічай радзе адзначылі, што аблічча дамоў вакол хмарачоса змянілася. Раней яны мелі скошаныя абрысы, якія дапаўнялі ламаныя лініі галоўнага "крышталя", а цяпер сталі роўнымі "кубікамі". Эксперты адзначылі, што гэта спрасціла іх вобраз і прывяло да страты агульнага строю комплексу. Яны параілі падумаць, якімі сродкамі зрабіць аб'екты больш выразнымі.
Каля комплекса параілі зрабіць дадатковы прыпынак грамадскага транспарту.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.