Жыхар Лунінецкага раёна не давёз да РФ каляровы метал на 65 тысяч рублёў

Грузавік даехаў толькі да Барысаўскага раёна / Кадр з відэа
39-гадовы жыхар Лунінецкага раёна не давёз да РФ каляровы метал на больш за 65 тысяч рублёў (больш за 21 тысячу долараў). Міліцыянты спынілі грузавік Volvo ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці. Груз склаў больш за 11 тон. Суправаджальных дакументаў на яго не было.
Кіроўца патлумачыў, што завезці груз у Расію папрасіў яго 50-гадовы земляк, жыхар Лунінца. Ён збіраў алюміній, медзь і латунь на тэрыторыі Брэсцкай вобласці некалькі месяцаў і спадзяваўся прадаць за мяжой. У дачыненні да яго склалі адміністрацыйны пратакол "за парушэнне парадку вывазу з Рэспублікі Беларусь лому і адходаў чорных і каляровых металаў". Мужчыне пагражае буйны штраф і канфіскацыя грузу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.