На блогера Вадзіма Ермашука маглі пачаць крымінальную справу

На блогера Вадзіма Ермашука маглі пачаць крымінальную справу

На гродзенскага блогера Вадзіма Ермашука маглі пачаць крымінальную справу. У чацвер у Шчучыне яго асудзілі на 25 сутак адміністрацыйнага арышту. Аднак, як паведамляе тэлеграм-канал @nebovkletku, сястру Ермашука Наталлю Рубец апытваюць як сведку па крымінальнай справе ("Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх"). З шчучынскай міліцыі яе на міліцэйскім мікрааўтобусе павезлі ва УУС Гродзенскага аблвыканкама. У РАУС Шчучына сястра блогера знаходзілася, каб перадаць брату перадачу. У кватэры Рубец будзе ператрус.

Тым часам ад адваката стала вядома, што Вадзім Ермашук тры дні галадаў за кратамі. Яго затрымалі 16 жніўня — ён прыехаў у Шчучын здымаць гумарыстычны ролік для свайго Instagram.

У кастрычніку 2020-га блогера аштрафавалі на 540 рублёў за ўдзел у жнівеньскім маршы ў Гродне. "Я за свабоду слова, свабоду выбару", гаварыў Ермашук у судзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі