На большасці станцый мінскага метро з'явяцца зоны дагляду
У верасні такія зоны з'явяцца на 14 станцыях мінскага метро. У іх будуць даглядаць пасажыраў, іх багаж і ручную паклажу.
Абсталяванне зон дагляду вядзецца на станцыях "Кастрычніцкая", "Купалаўская", "Плошча Перамогі", "Плошча Леніна", "Інстытут культуры", "Няміга", "Спартыўная", "Аўтазаводская", "Пралетарская", "Уручча", "Магілёўская"," Каменная Горка", "Пушкінская" і "Плошча Якуба Коласа".
У кожнай зоне прадугледжаная ўстаноўка арачнага шматзоннага металадэтэктара, рэнтгенаўскай ўстаноўкі, сістэмы відэаназірання. Напрыклад, металадэтэктары будуць мець некалькі узроўняў па вызначэнні металаў, у тым ліку на ўзроўні абутку, інфармуе БелаПАН.
На другім этапе зоны дагляду абсталююць яшчэ на чатырох станцыях метро: "Грушаўка", "Міхалова", "Малінаўка" і "Пятроўшчына".
Фота — sb.by