На брэсцкі канцэрт "Акіяна Эльзы" трапяць усе пакупнікі квіткоў
Канфліктную сітуацыю з "лішнімі" квіткамі, якія прадаваліся праз інтэрнэт, вырашылі ў аблвыканкаме.
Як паведамляла Еўрарадыё, інфармацыя пра тое, што частку гледачоў не пусцяць у залу, з'явілася 4 снежня. Брэсцкая філармонія патлумачыла гэта несапраўднай інфармацыяй, якую агучылі ў рэкламе. Інтэрнет-распаўсюднік квіткоў, сайт ticketpro.by, нібыта без ведама філармоніі дадаў да продажу яшчэ 500 квіткоў на танцпол.
Як паведамляе сайт tomin.by, учора праблема тэрмінова вырашалася ў аблвыканкаме. У нарадзе з кіраўніцтвам вобласці прынялі ўдзел прадстаўнікі кампаніі "Біг Шоў прамоўшн, якая і прывезла ўкраінскі рок-гурт у Беларусь. Было вырашана пусціць усіх уладальнікаў квіткоў пасля прыняцця дадатковых мер бяспекі на канцэрце.
Канцэрт гурта "Акіян Эльзы" адбудзецца 5 снежня ў Лядовым палацы Брэста.
Фота — pesnipodgitaru.ru