На Брэстчыне — чарговы "цукровы ажыятаж"
У Брэсце і Пінску мясцовыя жыхары масава скупляюць цукар. Ажыятаж выкліканы чуткамі пра яго падаражанне, піша "Віртуальны Брэст".
Цяпер цукар каштуе ў крамах 2,4-2,7 рубля. Паводле чутак, новая цана будзе вышэй за 4 рублі — хтосьці кажа пра 4,12, а некаторыя і пра 4,5 рубля. У выніку ўзнік ажыятаж, і цукар з паліцаў проста змялі. Магчыма, паўплываў на гэта і сезон закатак.
Дарэчы, "цукровы ажыятаж" Беларусь сёлета перажывала ўжо ў сакавіку, калі адбыўся скачок курсу долара. Як распавядала Еўрарадыё, адзін з жыхароў Слуцка купіў тады больш за 700 кг цукру.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.