На будаўніцтве СІЗА №1 у Калядзічах знайшлі карупцыю

Крымінальныя справы распачатыя ў дачыненні да пяці службовых асобаў Упраўлення капітальнага будаўніцтва Мінгарвыканкама і прадпрыемства "Мінскпрамбуд". Гэтыя ж людзі падазраюцца ў крадзяжах, хабарніцтве і пры пабудове комплекса "Чыжоўка-Арэна".



Як паведамляе "Ежедневник", галоўным падазраваным праходзіць цяпер ужо былы вядучы інжынер па будаўніцтве асабліва важных аб'ектаў УКС Мінгарвыканкама, які здзяйсняў тэхнічны нагляд за будаўніцтвам. Падазраваны, нібыта, прыязджаў на аб'ект і казаў, што яму трэба, напрыклад, шэсць паддонаў цэглы. Пытанне нават не абмяркоўвалася, а проста выконвалася.



Следчыя ўстанавілі крадзеж будаўнічых матэрыялаў на суму больш за 40 мільёнаў рублёў.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі