"На бульбу" паедуць больш за 4,5 тысячы студэнтаў і навучэнцаў Магілёўшчыны

Больш за ўсё юнакоў і дзяўчат будзе працаваць у гаспадарках Магілёўскага раёна. У Магілёве па стане на 10 верасня сфармаваны 141 сельгасатрад агульнай колькасцю 2830 чалавек. Яны прыступяць да працы 16 верасня, перадае БЕЛТА. Магілёўскія чыноўнікі кажуць, што гэта не канчатковая лічба — магчыма, гаспадаркам Магілёўскага раёна спатрэбіцца дадатковая дапамога. 

Сёлета на Магілёўшчыне "на бульбу" адправяць прыкладна на 600 чалавек больш, чым у 2013 годзе. Гэта тлумачыцца высокім ураджаем. Заняткі ў навучальных аўдыторыях моладзь пачне ў кастрычніку. 

Фота — banana.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі