На бульвары Шаўчэнкі ў Мінску насмерць збілі дзіця (фота)
Хлопчык перабягаў нерэгуляваны пераход.
Трагедыя здарылася у абед 26 сакавіка. Відавочцы гавораць, што аўтамабіль Volvo рухаўся з вялікай хуткасцю, інфармуе onliner.by. Пасля наезда цела хлопчыка адкінула на 10-15 метраў ад перахода. У аўтамабіля пашкоджаны капот і кола.
Кіроўца пасля аварыі застаўся на месцы здарэння. Медыкі засведчылі смерць 9-гадовага дзіцяці на месцы.