На бюджэт у ВНУ недабралі 222 чалавекі
Агулам 27 тысяч новых студэнтаў будуць вучыцца за кошт дзяржавы.
222 бюджэтныя месцы ў ВНУ засталіся вольнымі па выніках сёлетняй уступнай кампаніі. Такія лічбы падчас прэс-канферэнцыі агучыла віцэ-прэм'ер Наталля Качанава. На гэтыя спецыяльнасці плануецца пашырыць мэтавы набор, дапоўніў міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў.
Міхаіл Жураўкоў: "Гэта тыя спецыяльнасці, якія неабходныя нашай эканоміцы. Спецыяльнасці лёгкай прамысловасці, машынабудаўніцтва, металургія. Мы будзем весці працу з міністэрствам прамысловасці ў плане пашырэння мэтавага набору".
Таксама 222 чалавекі не дабралі ў сярэднія спецыяльныя ўстановы адукацыі, дадаў міністр. Агулам ва ўніверсітэты на платнае і бюджэт паступіла 56,5 тысяч чалавек.
Фота: Bymedia