На Чарнабаеўскай птушкафабрыцы загінулі больш за чатыры мільёны курэй

Адбылося гэта пасля таго, як расійскія вайскоўцы вывелі са строю мясцовую электрастанцыю / The Wall Street Journal
Адбылося гэта пасля таго, як расійскія вайскоўцы вывелі са строю мясцовую электрастанцыю / The Wall Street Journal

На Чарнабаеўскай птушкафабрыцы загінулі больш за чатыры мільёны курэй. Адбылося гэта пасля таго, як расійскія вайскоўцы вывелі са строю мясцовую электрастанцыю, паведамляе The Wall Street Journal.

Праз адсутнасць электрычнасці перастала працаваць аўтаматызаваная сістэма кармлення птушак, што і стала прычынай іх гібелі.

Чарнабаеўская птушкафабрыка — найбуйнейшая ў Еўропе. Яна знаходзіцца на тэрыторыі, якую акупавалі расійскія войскі яшчэ 26 лютага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі