На чэмпіянаце свету па футболе вызначыліся 10 удзельнікаў плэй-оф

Аргенціна — Польшча / reuters.com
Аргенціна — Польшча / reuters.com

На чэмпіянаце свету па футболе вызначыліся ўжо 10 удзельнікаў плэй-оф. Напярэдадні з групы "D" у 1/8 фіналу выйшлі зборныя Францыі і Аўстраліі, а з групы "С" — Аргенціны і Польшчы. У матчы з аргенцінцамі (0:2) брамнік палякаў Войцех Шчэнсны адбіў пенальці, які прабіваў Ліянэль Месі. Ён стаў трэцім брамнікам у гісторыі, які на чэмпіянаце свету адбіў два 11-метровыя ўдары.

У плэй-оф Аргенціна згуляе з Аўстраліяй, Францыя — з Польшчай, Нідэрланды — з ЗША, а Англія — з Сенегалам. Таксама ў 1/8 фіналу выйшлі зборныя Бразіліі і Партугаліі, сапернікі якіх яшчэ не вызначыліся. Групавы раўнд скончыцца 2 снежня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі