На чыгуначным вакзале Мінска затрымліваюць за антываенную акцыю

На чыгуначным вакзале Мінска затрымліваюць за антываенную акцыю

На чыгуначным вакзале Мінска адбываюцца затрыманні. Там на 18:00 была абвешчаная антываенная акцыя. 

Праваабаронцы пакуль называюць імёны дзвюх затрыманых — 29-гадовая Жанна Антонава і Дар'я Мядзведзь. Аднак відавочцы кажуць, што затрыманняў значна больш. Аднаго мужчыну затрымалі за лозунг "Слава Украіне!".

ДАІ перакрыла праезд на вуліцу Бабруйскую, дзе размяшчаецца чыгуначны вакзал — праезд дазволены толькі грамадскаму транспарту. 

У раёне вакзала шмат сілавікоў, стаяць новыя аўтазакі. Відавочцы кажуць, што сілавікі выбарачна правяраюць квіткі і дакументы, "прабіваючы" па сваіх базах.

Падчас антываенных акцый 27 лютага ў Беларусі было затрымана больш за 800 чалавек.

На чыгуначным вакзале Мінска затрымліваюць за антываенную акцыю
Новыя аўтазакі на вакзале ў Мінску / Еўрарадыё

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі